Перамагчы карупцыю? «Пакуль ёсць Лукашэнка, немагчыма»


Аляксандр Лукашэнка абяцае больш жорсткі нагляд за працаю чыноўнікаў ды жорсткія пакаранні для карупцыянераў. «Белсат» запытаўся ў жыхароў Менску, ці яны вераць у перамогу над карупцыяй і ці належным чынам дзяржава змагаецца з карупцыянерамі.

{movie}Перамагчы карупцыю? «Пакуль ёсць Лукашэнка, нічога не дапаможа»|right|17902{/movie}

Адзін з рэспандэнтаў адразу заявіў, што «пакуль Лукашэнка будзе – ніякія захады не дапамогуць». «Аднаго карупцыянера пасадзяць – дзесяць будзе на ягоным месцы», – дадаў мужчына.

«Пазбавіцца ад карупцыі дапаможа толькі падвышэнне ўзроўню жыцця людзей. А пакуль у нас вельмі нізкі ўзровень у Беларусі. Людзі павінны годна зарабляць – гэта перадусім. Ніякія іншыя захады не дапамогуць», – гаворыць жыхарка Менску.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў