Вялікае перасяленне: усё больш украінцаў пераязджаюць у Беларусь.


Грамадзянаў Украіны актыўна ўладкоўваюць на працу. За апошнія шэсць месяцаў адпаведны дазвол у Берасцейскай вобласці атрымалі у два разы больш замежнікаў, паведамляе «Deutsche Welle».

Паводле начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Берасцейскага аблвыканкаму Аляксандра Томашава, за гэты перыяд выдадзена больш за 2 тысячаў дазволаў, з іх 1024 – украінцам.

Многія з перасяленцаў – уцекачы з зоны АТА, якія бягуць ад ваенных дзеянняў. Іншыя – працоўныя мігранты і іх сем’і.

Да сябе новых людзей гатовыя прыняць каля 90 арганізацый Берасцейскай вобласці. Найбольшай папулярнасцю сярод больш за 600 вакансій карыстаюцца будаўнікі, спецыялісты для працы ў сельскай гаспадарцы, бетоншчыкі, цесляры. Сярэдні заробак, які прапаноўваюць украінцам € 250.

Часта бежанцаў запрашаюць не ўлады, мясцовыя жыхары. «Deutsche Welle» апісвае гісторыю берасцейскіх фермераў, якія прынялі дзве сям’і з Данецкай вобласці.

Паводле падлікаў ААН, з-за канфлікту ў Данецкай вобласці ўцекачамі сталі 117 тысяч чалавек. Штодня гэта лічба павялічваецца на 1200 асобаў. У Расею сёлета выехалі каля 168 тысячаў украінцаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў