Апальны Андрэй Макарэвіч заспяваў для ўцекачоў (відэа)


Выступ адбыўся ў пансіянаце «Пярліна Данеччыны» ў Святагорску, дзе знаходзяцца ўцекачы з зоны баявых дзеянняў. Макарэвіч заспяваў свае гіты на фоне стужак жоўта-блакітнага колеру і банэра з лозунгам «Плячо да пляча».

Лідар гурта «Машына времени» наведаў Данбас 12 жніўня па запрашэнні прэзідэнта Фонду валанцёраў Украіны Цімафея Нагорнага. Легендарны музыка пабываў у Славянску, пасёлку Сямёнаўка і Святагорску.

{movie}Андрэй Макарэвіч у Святагорску|right|17899{/movie}

{movie}Выступ Андрэя Макарэвіча|right|17900{/movie}

{movie}Інтэрв’ю Андрэя Макарэвіча|right|17901{/movie}

Выканаўца неаднаразова публічна асуджаў пазіцыю Крамля і расейцаў, якія падтрымалі анексію Крыма. За свой пратэст Макарэвіч стаў персонай нон-грата на федэральных тэлеканалах і ў дзяржаўных СМІ. Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі напісалі зварот да Пуціна з заклікам пазбавіць музыканта ўсіх званняў і ўзнагарод. Тады спевака падтрымаў шэраг вядомых дзеячаў культуры і палітыкаў, якія падпісалі адкрыты ліст у яго падтрымку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў