Супраць беларускага сенатара могуць распачаць крымінальную справу


Савет Рэспублікі збіраецца на адмысловае паседжанне, на якім плануюць пазбавіць недатыкальнасці члена верхняй палаты беларускага парламенту ад Магілёўскай вобласці.

Сесія пройдзе 14 жніўня, гаворыцца ў нядаўна падпісаным указе кіраўніка Беларусі. У дакуменце пазначана, што пазачарговая сесія склікаецца «для вырашэння пытання аб дачы згоды на ажыццяўленне крымінальнага пераследу ў дачыненні да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і разгляду пры неабходнасці іншых пытанняў». Аднак імя віноўніка пазачарговай сесіі не называецца.

Зазначым, што раней у беларускіх СМІ паведамлялася, што член савета рэспублікі і магілёўскі бізнесмен Віталь Кастагораў нібыта быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў непасрэдна на пасяджэнні верхняй палаты Палаты Прадстаўнікоў і пазбаўлены недатыкальнасці.

Пазбавіць недатыкальнасці члена Савета Рэспублікі паводле беларускага заканадаўства толькі са згоды астатніх сенатараў, за выключэннем выпадкаў здзяйснення здрады дзяржаве або іншага асабліва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства.

Віталь Кастагораў абраны членам Савета Рэспублікі пятага склікання ад Магілёўскай вобласці. З’яўляецца членам Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь (2003). Чалавек года Магілёўскай вобласці (2002). Лепшы прадпрымальнік года ў намінацыі «Мецэнат» (2001, 2002). Лепшы прадпрымальнік года ў намінацыі «Экспарцёр» (2003). Лепшы прадпрымальнік года Магілёўскай вобласці ў намінацыі «Экспарцёр» (2000, 2001, 2002, 2003, 2007, 2011). Лепшы прадпрымальнік года Магілёўскай вобласці ў сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў (2010).

З 25 снежня 1998 года і па цяперашні час з’яўляецца дырэктарам ЗАТ «Палітэкс» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў тэкстыльных матэрыялаў у Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў