Расея засакрэчвае інфармацыю пра запасы нафты і газу


Адмысловая камісія Савету бяспекі РФ даручыла закрыць доступ да «пярвічнай геалагічнай інфармацыі», – паведамляюць «Аргументы і факты», спасылаючыся на матэрыялы паседжання камісіі. На гэты момант найбольш поўнай інфармацыяй пра блакітнае і чорнае золата Расеі, валодаюць амерыканскія аўдытарскія кампаніі «Miller & Lents» і «DeGolyer & MacNaughton».

Відавочна, кіраўніцтва Расеі хоча абмежаваць доступ Захаду да інфармацыі пра свае слабыя бакі ў энергетычнай галіне. Менавіта таму Крэмль запланаваў стварыць уласную нацыянальную сістэму аўдыту, якая б адказвала за нафтагазавы сектар.

Нагадаем, што сёлета ЗША і Еўразвяз абмежавалі пастаўкі высокатэхналагічнага абсталявання для глыбакаводнай здабычы нафты і газу.

Чытай таксама: На беларуска-расейскай мяжы часткова адновяць мытны кантроль

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў