З 1 верасня плаціць за ЖКГ будзем больш


Кошты на некаторыя камунальныя паслугі павялічацца на амаль 10 %. Стануць даражэйшыя электраэнергія, газ, вада, каналізацыя, тэхабслугоўванне і капітальны рамонт. Павышэнне тарыфаў закране толькі тыя паслугі, якія датуе дзяржава.



{movie}ЖКГ падаражэе|right|17895{/movie}

Апошняе павышэнне коштаў ЖКГ было 1 сакавіка. У адпаведнасці з указам № 550 з пачаткам года кошты на паслугі цэнтралізавана павялічваюцца на $ 5 у эквіваленце, але кожны квартал перагледжваюцца з улікам росту сярэдняга заробку па краіне.

Паводле Мінэканомікі, беларусы сёлета плоцяць за камунальныя паслугі каля 31 % ад сабекошту.

На 100 % аплату паслугаў ЖКГ насельніцтвам і адмену перакрыжаванага субсідавання ўрад краіны плануе перайсці ў 2017 годзе.

Сяргей Скулавец, «Аб’ектыў», belsat.eu

Стужка навінаў