Дзяржава збіраецца ўзяць пад нагляд блізкіх і сваякоў чыноўнікаў


На новых ці старых пасадах, але ўсіх чыноўнікаў чакаюць абмежаванні. Дзяржаўным службоўцам забароняць мець рахункі ў замежных банках, быць сябрамі палітычных партыяў і займацца прадпрымальніцтвам.



{movie}Дзяржава збіраецца ўзяць пад нагляд блізкіх і сваякоў чыноўнікаў |right|17886{/movie}

Што да апошняга, дзяржава страхуецца – хоча забараніць камерцыйную дзейнасць самім чыноўнікам, а за іхнымі блізкімі ды сваякамі будуць сачыць, каб слуга народу не спрыяў бізнесоўцам са свайго атачэння, выкарыстоўваючы службовае становішча. Усе абмежаванні ўтрымліваюцца ў новым законапраекце «Аб барацьбе з карупцыяй», грамадскае абмеркаванне якога распачалося сёння.

Паводле праекту чыноўнікі-хабарнікі застануцца зусім без пенсіі. Таксама прапаноўваецца, каб дэкларацыі аб падатках штогод падавалі не толькі самі чыноўнікі і іхныя мужы ды жонкі, але і няпоўнагадовыя дзеці.

Апроч таго, чыноўнікам плануюць забараніць выкананне на працы просьбаў і даручэнняў палітычнай партыі ці іншай арганізацыі, чальцом якой яны ёсць. Папраўка не датычыць толькі парламентароў.

Абмеркаванне паправак у закон толькі пачалося. Ва ўрадзе абяцаюць, што разгледзяць усе заўвагі ды прапановы. Іх можа ўнесці кожны ахвотны.

Вольга Чайчыц, belsat.eu

Стужка навінаў