Чырвоны Крыж дагэтуль не ведае, што павезлі з Масквы ва Украіну 280 цяжкавікоў


Расейская Федэрацыя насуперак дасягнутым дамоўленасцям да гэтага часу не падала Чырвонаму Крыжу канкрэтнага спісу медыкаментаў, прадуктаў ці рэчаў, якія яна накіроўвае ў якасці гуманітарнай дапамогі Данбасу.

Пра гэта заявіў у інтэрв’ю «Deutsche Welle» прадстаўнік Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа (МКЧК) Андрэ Лёрш (Andre Loersch). Паводле яго, было дасягнута прынцыповая згода ўсіх бакоў, што Расея пры падтрыманні «Чырвонага крыжа» даставіць гуманітарную дапамогу ва Украіну. Дабрачынны груз Расея мела перадаць супрацоўнікам арганізацыі, якія мелі заняцца іх размеркаваннем.

Пасля гэтага Чырвоны Крыж паспрабаваў атрымаць ад расейскага ўраду канкрэтны спіс таго, што Крэмль высылае ў якасці гуманітарнай дапамогі: ці гэта медыкаменты, прадукты харчавання або іншыя рэчы. «Аднак да гэтага часу мы гэтага спісу не атрымалі. Менавіта таму нас так здзівіла вестку пра тое, што з Расеі ўсё ж накіравана калона гуманітарнай дапамогі. Гэтыя паведамленні канчаткова нас заблыталі: цяпер мы мусім самі разабрацца ў тым, што адбываецца. У дадзены момант паступае такая колькасць рознай інфармацыі, у тым ліку і з расейскіх медыяў, што нам цяжка ўсё гэта прывесці да агульнага назоўніка», – падкрэсліў прадстаўнік арганізацыі.

Аўтакалона з расейскай гуманітарнай дапамогай сёння выехала з Падмаскоўя. Па дадзеных расейскіх уладаў, у калоне 280 грузавікоў.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Глядзі таксама
Каментары