Андрэю Бандарэнку далі 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму


У судзе Кастрычніцкага раёну скончыўся суд над праваабаронцам. Кіраўніка «Платформы» затрымалі 1 красавіка. Яго вінавацілі ў трох хуліганскіх эпізодах, спалучаных з ужываннем фізічнай сілы.

Прысуд зачытала суддзя Ала Абакунчык. Андрэю Бандарэнку прызначылі пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але за кошт амністыі тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.

Праваабаронца заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.

Гісторыя Андэря Бандарэнкі

Пераслед актывіста пачаўся ў 2008 годзе пасля ягоных спробаў балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Былы палітвязень адбыў каля 2 гадоў за кратамі паводле сфабрыкаванага абвінавачання ў эканамічных злачынствах.

Андрэй Бандарэнка з’яўляўся лідарам праваабарончай арганізацыі «Платформа інавэйшн», якая выкрывала шматлікія факты ціску, збіцця і катаванняў у калоніях, займалася абаронай правоў вязняў, дапамагала былым асуджаным.

У 2013 годзе быў абраны «Праваабаронцам году».

Праваабарончую дзейнасць Бандарэнкі пільна адсочвалі спецслужбы. Ён неаднаразова быў пакараны адміністрацыйнымі штрафамі.

Фота belsat.eu

ДР, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў