Легендарны комік Робін Ўільямз скончыў жыццё самагубствам


Актору было 63 гады. Яго цела было знойдзена ў доме ў горадзе Тыбуран (Tiburon), што ў Паўночнай Каліфорніі. Доўгія гады Уільямс змагаўся з дэпрэсіяй.

Верагоднай прычынай смерці з’яўляецца самагубства ад удушша, паведамляе «Reuters». Цяпер вядзецца расследаванне. Прадстаўнікі галівудскай зоркі заявілі, што актор з ліпеня праходзіў курс рэабілітацыі ў межах лячэння ад наркаманіі.

{movie}Найлепшыя кадры з Робінам Уільямсам|right|17882{/movie}

За сваю кар’еру Робін Ўільямз меў больш за сотню разнапланавых вобразаў. «Самы вясёлы чалавек на свеце» вядомы перш за ўсё сваймі камедыйнымі ролямі ў такіх фільмах, як «Клетка для пташек», «Місіс Даўтфайр!»,«Капітан-крук». У коміка каля 70 намінацыяў і больш за 50 узнагарод, у ліку якіх 5 «Залатых глобусаў», 2 «Эмі», 4 намінацыі на прэмію «Оскар» і адна выйграная статуэтка: у 1997 годзе ён атрымаў яе за мужчынскую ролю другога плана ў драме «Разумнік Ўіл Гантынг».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў