Гіркін у праваслаўнай кнігарні


Якія кнігі можна набыць у цэрквах Беларусі? Як высвятляецца, у некаторых з іх выбар выходзіць далёка за межы рэлігійнай тэматыкі.

Да прыкладу, у краме Петрапаўлаўскага сабору ў Менску можна купіць амаль палітычную літаратуру. А днямі сюды трапіла кніга расейскага аўтара Міхаіла Палікарпава “Ігар Стралкоў – жах бандэраўскай хунты. Абарона Данбасу”. Выданне ўлучае, між іншага, інтэрв’ю і дзённікі лідара прарасейскіх тэрарыстаў з усходняй Украіны.

{movie}Гіркін у праваслаўнай кнігарні(11.08.14) |right|17880{/movie}

НАТАЛЛЯ ВАСІЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ:
“Што датычыць чальцоў РПЦ, тут цяжка вызначыцца, наколькі гэта было з іхнага дазволу. Кнігі, якія прадаюцца там з дазволу, маюць грыф. Калі грыфу няма, гэта парушэнне з боку тых, хто распаўсюджвае”.

Пасля таго, як выданнем зацікавіліся журналісты, кніжку тэрмінова прыбралі. Якім чынам яна апынулася на паліцах Петрапаўлаўскага сабору ў Менску і чаму менавіта Расейская праваслаўная царква ў Беларусі ўзялася за распаўсюд выдання, уцямнага адказу мы гэтак і не пачулі. Што праўда, настаяцель святыні айцец Георгій у неафіцыйнай размове з журналістамі за кадрам паспяшаўся прызнацца.

«АБ’ЕКТЫЎ»:
“Там жа ваенная літаратура!”
СВЯТАР:
“Ваенная! Гэта ж добра! З нас хочуць зрабіць трусоў для амерыканскага удава! Не атрымаецца!”

Дарэчы, след Гіркіна ў структурах РПЦ у Беларусі далёка не першы апошнімі днямі. Гэтак, на мінулым тыдні сайт Магілёўскай епархіі апублікаваў загад самаабвешчанага “міністра абароны ДНР” аб забароне расейскага мату ў шэрагах гэтак званай арміі “Наваросіі”. Пасля крытычных публікацыяў у незалежных медыях тэкст хутка выдалілі з інтэрнэт-старонкі.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ:
“Праваслаўная царква нават моцна не хаваецца. Больш за тое, кіраўнік праваслаўнай царквы – ён не беларус. Вядома, ён рэпрэзентуе інтарэсы Масквы, а не беларускіх вернікаў”.

Да прыезду ў Беларусь тады яшчэ мітрапаліт Разанскі Павел быў вядомы сваймі выказваннямі прыхільнасці палітыцы Крамля. Некалькі гадоў таму ён адназначна адрэагаваў на паслявыбарчыя пратэсты ў Расеі. Іерарх адкрыта нагадаў Захаду, які, на ягоную думку, падбухторваў да закалотаў, пра расейскую ядравую зброю.

МІТРАПАЛІТ РАЗАНСКІ ПАВЕЛ:
“Для большасці расейскіх людзей жыццё не вартае і ломанага гроша. Будуць нас дапякаць, мы, загнаныя ў кут, будзем вымушаныя адкрыць чарнобыльскі кранік, і пацярпяць усе: амерыканцы, еўрапейцы…”

Паводле ж адмыслоўцаў, у Беларусі даўно напоўніцу дзеіць крамлёўская прапаганда. З дапамогаю Праваслаўнай царквы і без. Апошнія ж падзеі ўва Украіне дазволілі выявіць новыя элементы небяспечнай палітыкі суседа. Не заўсёды бачнай і зразумелай беларусам.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ:
“Цяпер мы на гэта звяртаем увагу, бо абвастрылася сітуацыя. Калі мы кажам, напрыклад, пра георгіеўскую стужку, то яе расейскія ўлады ўжо некалькі гадоў рэкламуюць як пераможны сімвал, якія атаясамліваецца з сучасным імперыялістычным рэжымам”.

А з чым атаясамліваецца георгіеўская стужка ў беларусаў і гасцей нашай краіны?

АПЫТАННЕ, МЕНСК:
“Сімвал сяброўства, абароны… і ўвогуле”.
“Перамога над фашысцкімі захопнікамі”.
“Гэта сімвал пуцінізму і гэтага рэжыму. У вайне яна не мела такога вялікага значэння”.
“Я ведаю, што нешта з ёй не так, з гэтаю стужкаю”.

У Менску актывісты арт-групы “Партызан” пачалі акцыю, заклік якой – не карыстацца расейскімі георгіеўскімі стужкамі. Удзельнікі кампаніі адкрыта называюць іх сімвалам міжнароднага тэрарызму. А нядаўна ў сацыяльных сетках з’явіліся відэаматэрыялы, на якіх бачна, як невядомыя мінакі прымусілі маладзёна пазбавіцца надпісу “я русский”

Ян Бабіцкі, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў