Міністэрства гандлю хоча ўзмацніць рэкламу беларускіх тавараў


Беларускія імпартазамяшчальныя тавары гэтак і не распрадаюцца. Што рабіць? Рэкламаваць! Прычым узмоцнена.

{movie}Рэкламуй беларускае!|right|17867{/movie}

Чыноўнікі Міністэрства гандлю мяркуюць, што праблема нецікавасці да тавараў беларускае вытворчасці нz ў якасці прадукцыі, а ў недастатковай яе рэкламаванасці. Менавіта ў гэтым беларускія вытворцы саступаюць сваім замежным канкурэнтам. Першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч заявіў, што пакупнікe неабходна давесці перавагі вырабленага новага тавару. Пры тым, што ў тэлебачанні рэклама беларускага ды імпартнага тавараў размяшчаецца прыкладна ў роўных аб’ёмах.

Міністэрства гандлю штогод прапаноўвае прамысловасці рэспублікі асвойваць вытворчасць новых імпартазамяшчальных тавараў. Толькі сёлета такіх прапановаў – 360. Сярод навінак апошніх гадоў – гіпаалергенныя дзіцячыя сухія сумесі, лядоўні з сістэмаю No-Frost, пральныя машыны з заладаваннем бялізны да 7-мі кг, мультываркі, падгузнікі для дзяцей.

Усё гэта нашае, але ці сапраўды добрае? Міністэрства гандлю навучыла прамысловасць выпускаць імпартазамяшчальныя тавары. Цяпер вучымся рэкламаваць. Можа, прадаваць дапаможа.

Вольга Чайчыц, “Белсат”

Стужка навінаў