Галасаваў за ДНР? Цяпер пасялі тэрарыста ў сваёй кватэры (Фотафакт)


У Данецку развесілі ўлёткі з патрабаваннем даць свой хатні адрас, каб туды пасяліліся баевікі і расейскія салдаты.

Так званае міністэрства ўнутраных справаў Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) удакладняе пашпартныя звесткі жыхароў Данецку, якія 11 траўня галасавалі на псеўдарэферэндуме пра абвяшчэнне ДНР. Пра гэта паведамляюць «Новости Донбасса».

У абвестцы напісана, што тыя, хто падтрымаў ДНР, павінны паведаміць кіраўніцтву ДНР свае адрасы, каб рассяліць параненых байцоў і расейскіх апалчэнцаў, якія прыбываюць на Данбас.

АК, belsat.eu, паводле novosti.dn.ua

Стужка навінаў