Бразільская мама гатуе для сваёй дачкі ядомыя казкі (фота)


Ніві Саўгаду (Nívea Salgado) адмовілася ад кар’еры стаматолага, каб цалкам прысвяціць сябе мацярынству. Калі ейная дачушка пасля года бяссонных начэй пачала нарэшце добра спаць, яна раптам стала пераборлівай у ежы. Малая, якая да гэтага мела добры апетыт, пачала есці толькі яблыкі ды нічога больш. Маці спрабавала накарміць яе іншаю садавінаю, але беспаспяхова. Дзяўчынка ела толькі яблыкі – больш нічога.



Тады жанчына распрацавала сваю методыку гатавання страваў для малой Катарыны. Ніякіх кулінарных курсаў жанчына не наведвала, яна проста пачала рабіць надзвычай арыгінальныя стравы, прысвечаныя казкам. Ейная дачка не магла выстаяць перад прыгажосцю і «казачнасцю» прыгатаванага і больш не супраціўлялася, калі ёй прапаноўвалі нешта, апроч яблыкаў.

Цяпер у Катарыны хвацкі апетыт, дзяўчынка есць не толькі садавіну, але і гародніну. Яна нават дапамагае ў распрацоўцы сцэнараў для гатавання «казачных» страваў. Дзяўчынка падказвае маме, якіх яшчэ ядомых персанажаў з любімых казак ёй бы хацелася ўбачыць на сваёй талерцы.

Чырвоны Каптурык



Рапунцэль



Русалачка

Папялушка

Воблакі і лятальныя шары

Рамантычны слон

Прынцэса Эльза

Пірат



Кветкі для Катарыны

Котка і рыба

Парасятка на шпацыры

Маленькі Прынц

Катарына цешыцца з новай стравы

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by, фота boredpanda.org

Стужка навінаў