У Нямеччыне шпіталізавалі мужчыну з падазрэннем на ліхаманку Эбола


Гэта першы выпадак у Нямеччыне, калі падазраюць, што хворы мае сімптомы заражэння смяротным вірусам Эбола.

Мужчына прыляцеў у Гамбург праз Парыж са Сьера-Леонэ (Заходняя Афрыка). Ён звярнуўся па медычную дапамогу некалькі дзён таму. У пацыента была высокая тэмпература і ваніты. У цяперашні час ён перабывае пад каранцінам.

Раней у Нямеччыне людзей з падазрэннямі захворвання на ліхаманку Эбола не выяўлялі.

Выбух хваробы, выкліканай вірусам Эбола, пачаўся сёлета ў лютым у Гвінеі, пазней распаўсюдзіўшыся на суседнія Сьера-Леонэ і Ліберыю. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведаміла, што колькасць ахвяраў цяперашняга выбуху хваробы ў краінах Заходняй Афрыкі перавысіла 960 асобаў. Заразіліся небяспечным захворваннем, ад якога не існуе вакцыны, амаль 1800 чалавек.

{movie}Праз ліхаманку Эбола надзвычайнае становішча ў Нігерыі (09.08.2014) |right|17863{/movie}

Ліхаманка Эбола – смяротная хвароба, якая можа распаўсюджвацца праз прамы неабаронены кантакт з крывёй ці выдзяленнямі інфікаванага чалавека, а таксама ў выніку кантактаў з прадметамі, якімі карыстаўся заражаны.

Праз хваробу надзвычайнае становішча ўвялі Ліберыя, Сьера-Леонэ і Нігерыя. Распаўсюд вірусу ліхаманкі Эбола прызнаны надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння.

МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары