«Белсат» упершыню асобнаю камандаю пазмагаўся за Кубак Свабоды


У Менску ўжо 18-ы раз прайшоў футбольны турнір пад назваю “Кубак Свабоды” імя Генадзя Карпенка. Сёлета ў турніры ўдзельнічалі 12 камандаў. Сярод іх – каманда Партыі БНФ, АГП, руху “За свабоду!”, каманда газеты “Наша Ніва”, Беларускай асацыяцыі журналістаў ды іншыя. Упершыню асобнаю камандаю за Кубак Свабоды пазмагаўся і тэлеканал “Белсат”.

{movie}Кубак свабоды–2014|right|17858{/movie}

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, ЛІДАР ПАРТЫІ АГП, УДЗЕЛЬНІК ТУРНІРУ:

“На гэты раз канкурэнцыя, як ніколі. Ніколі яшчэ ў турніры не прымала ўдзел такая вялікая колькасць камандаў – дванаццаць. Дэбютантам, канечне, цяжэй за ўсіх, але тым не менш канкурэнцыя ўзрастае, нагрузка ўзрастае. Таму Кубак, які будзе сёння ўручацца пераможцу, будзе, відаць, з найбольшаю вагою”.

Уладальнікам галоўнага трафею спаборніцтва сёлета стала каманда сацыял-дэмакратаў. Летась пераможцамі былі прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў – дарэчы, пяцікратныя чэмпіёны. Футбольны турнір “Кубак Свабоды” праводзіцца з 97-га года, нагодаю стала прыняцце Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі. Актыўна ўдзельнічаў у ім і Генадзь Карпенка – адзін з лідараў дэмакратычных сілаў. Таму пасля яго заўчаснай ды загадкавай смерці ў 1999-м спаборніцтвы назвалі ў гонар палітыка.

Юрый Салодкі, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў