Клічко разам з жыхарамі Кіева разбірае барыкады на Майдане


У сталіцы Украіны праходзіць суботнік.

Жыхары Кіева і камунальнікі працягваюць дэмантаж барыкадаў на скрыжаванні вуліцаў Хрэшчатык і Гарадзецкага.

На галоўную плошчу сталіцы прыехаў і мэр Віталь Клічко, які апрануў рукавіцы і дапамагае іншым. Раней ён паведаміў, што дамовіўся з самаабаронаю Майдану пра тое, што барыкады разбяруць.

7 жніўня пратэстоўцы, якія дагэтуль застаюцца на Майдане, перашкаджалі камунальнікам прыбіраць абарончыя збудаванні. Сотні мітынгоўцаў, якія працягваюць жыць у намётах пасярод гораду, трэба пачалі на знак пратэстаў супраць рашэння ўладаў ізноў паліць пакрышкі.

АК, belsat.eu, паводле bbc.co.uk/russian, hromadske.tv

Стужка навінаў