Французскія фермеры збяруць незабыўную пасылку для Пуціна


Вытворцы далікатэсаў з Правансу рыхтуюць для расейскага прэзідэнта адмысловыя спажывецкія кошыкі, каб той не забыўся, як смакуюць шампанскае і лобстэры.

У панядзелак фермеры Правансу арганізуюць флэшмоб. У пасылку для Пуціна пакладуць аліўкавы алей, знакамітыя французскія сыры, анчоусы і віно – усё тое, чаго хутка нельга будзе набыць у Расеі. Аўтары ідэі прыдумалі, як перадаць далікатэсы гаспадару Крамля, каб пазбегчы сертыфікацыі, мытнага і санітарнага кантролю. Кошыкі з прадуктамі збіраюцца перадаць уладальнікам буйных расейскіх яхтаў, якія любяць адпачываць на Лазурным узбярэжжы.

Дарогу для еўрапейскіх прадуктаў на расейскі рынак адміністрацыя Крамля перакрыла ў адказ на санкцыі Еўразвязу.

Чытайце таксама: Еўропа ў харчовым шоку. Тысячы фірмаў могуць зачыніцца праз санкцыі Расеі

АК, belsat.eu, паводле tsn.ua

Стужка навінаў