Згублены вайскоўцамі беспілотнік знайшлі ды аддалі


Амаль месяц спатрэбіўся, каб знайсці згублены беларускімі вайскоўцамі беспілотнік. Пра знаходку паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны. Паводле суразмоўцы інфармацыйнага агенцтва, дрон знайшлі ды прынеслі.

{movie}Беспілотнік знайшоўся|right|17850{/movie}

Беспілотны лятальны апарат вайсковага гарнізону “Бярозы”, што на Берасцейшчыне, знік яшчэ 10 ліпеня. Пра згубу стала вядома, калі праз тыдзень беспаспяховых пошукаў у шэрагу мясцовых газетаў з’явілася абвестка, у якой абяцалі ўзнагароду за лятальны апарат.

У пошуках удзельнічалі міліцыянты. Меркавалася, што хтосьці з мясцовых жыхароў пакінуў дрон сабе.

Паводле падлікаў “Комсомольской правды”, магчымы кошт апарату – $ 4 млн. Вайсковыя эксперты, праўда, называюць цану, у дзясяткі разоў ніжэйшую.

З вытворчасцю ўласных беспілотных апаратаў нашая краіна звязвала вялікія надзеі. Першы цалкам беларускі дрон падняўся ў неба два гады таму. Летась у траўні прагучалі сенсацыйныя планы ўладаў наладзіць экспарт айчынных беспілотнікаў за мяжу.

Ганна Любакова, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў