Якія шанцы, што сустрэча Лукашэнкі, Пуціна, Назарбаева і Парашэнкі адбудзецца?


Пра тое, што рыхтуецца сустрэча лідараў Беларусі, Расеі, Казахстану і, магчыма, Украіны, паведаміў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі сказаў пра гэта на сустрэчы з лідарамі камуністычных партыяў Расеі і Украіны Генадзем Зюганавым і Пятром Сіманенкам. Ягоныя словы працытавала агенцтва «БелТА».

«Белсат» пацікавіўся ў палітолагаў: ці ёсць шанцы, што такая сустрэча сапраўды адбудзецца.

Валер Карбалевіч лічыць, што словы Лукашэнкі – гэта, хутчэй, прапанова. Паводле палітолага, адзіная рэч, якая магла б падштурхнуць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку да ўдзелу ў такой сустрэчы – гэта знакі з боку Крамля аб гатоўнасці вырашыць канфлікт ва Украіне мірным шляхам. Аднак пакуль сігналаў няма, гаворыць адмысловец, дадаючы, што яны могуць прагучаць у кулуарах.

Палітолаг Раман Якаўлеўскі нагадвае, што Пятро Парашэнка не грэбуе паслугамі беларускага лідара, калі лічыць, што яны пойдуць на карысць Кіеву. Суразмоўца мяркуе, што кіраўнік Украіны да такой сустрэчы гатовы, пытанне тут – у згодзе Крамля.
{movie}Аляксандр Лукашэнка: рыхтуецца сустрэча лідараў Беларусі, Расеі, Казахстану і, магчыма, Украіны|right|17838{/movie}
АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары