Пракуратура спраўджвае версію пра забойства Алега Бябеніна


Праверку па факце смерці журналіста Алега Бябеніна працягнулі да 3 лістапада.

На сённяшні дзень зрабілі толькі частку комплекснай экспертызы цела загінулага, паведаміла старшы памочнік пракурора Менскай вобласці Таццяна Калініна.

Паводле звестак БелаПАНу, да расследавання прычынаў смерці далучацца эксперты-крыміналісты з Швецыі ды Нарвегіі. Плануецца, што яны прыедуць у Беларусь 25–26 кастрычніка.

Нагадаем, што цела журналіста, якое вісела ў пятлі, 3 верасня знайшлі на ягоным лецішчы ў Дзяржынскім раёне Менскай вобласці. Пракуратура спраўджае версію пра забойства і інсцэнізацыю самазабойства Алега Бябеніна, заснавальніка апазіцыйнага ўэб-сайту “Хартыя’97” (charter97.org).

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары