Лётчыкаў падбітага баевікамі ўкраінскага верталёта выратавалі


Санітарны верталёт, які ляцеў забіраць параненых, баевікі збілі ўчора ўвечары.

Экіпаж «Мі-8» выканаў вымушаную пасадку. Тры параненыя лётчыкі знаходзяцца ў медычных установах на тэрыторыі, якую кантралююць сілы антытэрарыстычнай аперацыі (АТА). Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА.

Прэс-аташэ штабу АТА Аляксей Дмытрашкіўскі зазначыў учора ў эфіры «5 каналу», што ўсе міжнародныя законы забараняюць абстрэл такіх машынаў. Кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дмытро Тымчук пісаў учора на сваёй старонцы ў «Facebook», што рэйс быў узгоднены з баевікамі.

Учора тэрарысты збілі таксама ўкраінскі знішчальнік «Міг-29» над горадам Янакіевым у Данецкай вобласці. Лётчык намагаўся адвесці машыну ад жылых раёнаў, але застаўся жывы.

АК, belsat.eu, паводле hromadske.tv, pravda.com.ua

Стужка навінаў