Беларусы паміраюць за вольную Украіну


Паводле апошніх звестак, у баях з тэрарыстамі загінулі як мінімум дванаццаць нашых суайчыннікаў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік беларускага добраахвотнага атраду “Пагоня” пад псеўданімам Лесавік.

{movie}Беларусы гінуць за Украіну |right|17836{/movie}

БАЕЦ АТРАДУ «ПАГОНЯ»:
“Беларусы гінуць за Украіну, а ў медыйнай прасторы пра гэта не гаворыцца. Гэта вельмі важна, каб украінцы ведалі, што і беларусы гінуць за Украіну. Дзякуючы гэтаму ўкраінцы будуць адчуваць, што яны з беларусамі братэрскія народы”.

Некалькі дзён таму стала вядома, што чарговая група з беларускага атраду “Пагоня” заканчвае рыхтавацца перад адпраўкаю на фронт. Добраахвотнікі з нашай краіны змагаюцца таксама ўва ўкраінскіх батальёнах “Айдар”, “Азоў” і “Данбас”. Адным з першых, хто аддаў жыццё за вольную Украіну, быў беларус Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў у студзені падчас атакі сілавікоў на Майдан.

Ян Бабіцкі, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў