245 украінскіх жаўнераў сталі закладнікамі на тэрыторыі Расеі


Байцы 72-й матарызаванай брыгады разам з памежнікамі былі вымушаныя адступіць на тэрыторыю ворага. Цэлую ноч іх выклікалі на допыты. Жаўнеры аб’явілі галадоўку.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка.

«Байцы 72-й брыгады і памежнікі заблакаваныя на тэрыторыі РФ. Па словах аднаго з камандзіраў, ніхто з хлопцаў не прасіў прытулку ў Рашцы і не здрадзіў. Усю ноч нашых салдат выклікалі на допыты і спрабавалі браць адбіткі пальцаў. Раніцай хлопцы выйшлі з намётавага лагера і абвясцілі галадоўку з патрабаваннем адправіць іх ва Украіну альбо даць магчымасць сустрэцца прадстаўніком Украіны», – напісаў журналіст.

Група ваеннаслужачых 72-й матарызаванай брыгады была вымушаная адступіць на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі з-за таго, што ў іх скончыліся патроны падчас бою з тэрарыстамі.

У ваенным лагеры РФ каля населенага пункта Гукава Растоўскай вобласці цяпер знаходзяцца 245 украінскіх вайскоўцаў. 4 жніўня сталя вядома, што 180 украінскіж жаўнераў і памежнікаў, якія трапілі на тэрыторыю РФ ужо вярнуліся ўва Украіну.

ЮВ, паводле tvi.ua

Стужка навінаў