Вяселле і карпаратыў па-беларуску


Беларуская мова і культура як стрыжань, вакол якога можна пабудаваць свята. Такую ідэю абмеркавалі ў Горадні з ініцыятывы кампаніі «Будзьма беларусамі!».

КАЦЯРЫНА РАМАНЧЫК, КААРДЫНАТАРКА КАМПАНІІ «БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ!»: «План-мінімум – гэта руйнаванне стэрэатыпу, што беларускае – роўнае вясковаму. Беларускае – гэта вельмі рознае, і крэатыву тут шмат».

Як гэта зрабіць – варыянтаў шмат. Вольга Палітыка з праекту «Doux Souvenir», прысвечанага эпосе ампір, прапанавала імпрэзы ў стылі беларускай шляхты.

ВОЛЬГА ПАЛІТЫКА, ПРАЕКТ «DOUX SOUVENIR»: «Для святочнай індустрыі мы маглі б прапанаваць акунуцца ў гэтую атмасферу…»

Тым больш – у грамадстве беларускасць становіцца папулярная. Узяць хоць бы апошнюю моду на вышыванкі.

Кампанія «Будзьма!» сцвярджае: з нацыянальным акцэнтам варта адзначыць не толькі Купалле, але і вяселле, карпаратыў ці дзіцячае свята.

{movie}Беларуская мова і культура як стрыжань, вакол якога можна пабудаваць свята|right|17808{/movie}

Іншыя навіны: Гурт «Хурма» прэзентаваў новае музычнае відэа. У пракат выходзіць стужка “Насустрач шторму”. Інсцэнізацыю «Гамлет» паказалі ў будынку ААН у Нью-Ёрку. Англійская каралеўская сям’я прынесла некалькі з 886 тыс. 246 макаў, што з’явіліся ў рове лонданскага Таўэру з нагоды гадавіны пачатку Першай сусветнай вайны.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў