«Новы Сноўдэн» страшыць спецслужбы ЗША


Невядомы паслядоўнік справы вядомага шпіёна “злівае” медыям сакрэтную інфармацыю аб дзейнасці спецслужбаў ЗША.

Вашынгтон шукае невядомага прадаўжальніка справы Эдўарда Сноудэна, які перадае медыям сакрэтную інфармацыю аб дзейнасці спецслужбаў ЗША, паведамляе “CNN” са спасылкаю на амерыканскіх чыноўнікаў.

Па дадзеных выдання, новы інфарматар ужо апублікаваў у амерыканскім інтэрнэт-выданні «The Intercept» («Перахоп») шэраг сакрэтных дакументаў аб сачэнні за падазраванымі ў тэрарыстычнай дзейнасці, у перыяд прэзідэнцтва Барака Оўбамы.

Заснавальнікам сайта з’яўляецца Глэн Грінвальд, які адкрыў свету выкрывальніка амерыканскіх спецслужбаў. З чэрвеня мінулага года Сноўдэн адыйшоў ад спраў і хаваецца ў Расеі.

Пра магчымасць з’яўлення спадчынніка Сноўдэна Грынвальд напісаў яшчэ ў ліпені ў сваім «Twitter’ы». Пазней ён заявіў, што «ёсць людзі, якіх натхнілі мужнасць і ўчынкі Сноўдэна».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары