Абстрэлы замінаюць малайзійскім экспертам у пошуках астанкаў


5 жніўня яны змаглі папрацаваць на месцы катастрофы не больш як дзве гадзіны, пасля чаго пакінулі тэрыторыю з меркаванняў бяспекі.

Працы малайзійскіх экспертаў на месцы крушэння «Боінгу» перашкаджаюць абстрэлы, піша выданне «New Straits Times» са спасылкай на галоўнага інспектара Халіда Абу Бакара.

Паводле Халіда Абу Бакара, экспертам удалося знайсці нявывучаныя абломкі лайнера, аднак астанкаў ахвяраў яны не выявілі. Сёння група з 20 чалавек працягне працу на месцы крушэння.

Самалёт «Малайзійскіх авіялініяў» пацярпеў крушэнне 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. Усе 298 пасажыраў загінулі. Улады Украіны і Захад вінавацяць у катастрофе прарасейскіх баевікоў і Пуціна. Сепаратысты адмаўляюць сваё дачыненне да трагедыі, заяўляючы, што не валодаюць адпаведнымі сродкамі.

Чытайце таксама: Сепаратысты перакананыя, што ўкраінская армія атрымлівае ваеннае падтрыманне з боку Захаду.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары