Ровар з функцыямі аўтамабіля


Група дызайнераў з кампаніі “TEAGUE” прэзентавала чарговы прататып гарадскога ровара, які абсталяваны невялікім электрарухавіком. Аднак асаблівасць транспартавага сродку – шэраг функцыяў, уласцівых аўтамабілям.

{movie}Dэвайс: Ровар з функцыямі аўтамабілям |right|17774{/movie}

Распрацоўнікі абсталявалі “Denny” “разумнымі” фарамі, якія ўключаюцца аўтаматычна і рэгулююць яркасць у залежнасці ад узроўню асвятлення, стоп-сігналамі ды паказальнікамі павароту. Прадугледжанае таксама аўтаматычнае пераключэнне перадачаў. Здымнае стырно ровара мае незвычайную форму і адначасова выкарыстоўваецца як супрацьугонны замок. На жаль, пакуль “Denny” – толькі прататып, стваральнікі спадзяюцца перамагчы з ім ў адмысловым конкурсе, што дало б магчымасць выпускаць яго разам з кампанія “Fuji Bikes”.

Іншыя тэмы: як расправіцца з надакучлівай электронікай. Студэнты з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута невялікімі сродкамі мадэрнізавалі 3D-друкарку, упершыню дадаўшы да яе яшчэ і функцыю сканера. Амерыканская кампанія “Polaris”, якая займаецца вытворчасцю квадрацыклаў, матацыклаў і снегаходаў, прэзентавала трохколавы аўтамабіль пад назваю “Slingshot”.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў