«Каля ракі добра, а дома дрэнна!»


Большасць беларусаў хаваюцца ад анамальнай спёкі на вадаёмах.

Як беларусы пераносяць небяспечную тэмпературу, з такім пытаннем карэспандэнты «Белсату» звярнуліся да жыхароў Менску.

{movie}Апытанка: «Каля ракі добра, а дома дрэнна!» |right|17772{/movie}

«Калі адпачынак, то ўсё добра, нічога іншага не трэба», – кажа адзін з апытаных мужчынаў.

Іншы мянчук кажа, што «ратуецца ад спёкі, лежачы ў цені, каб не атрымаць сонечны ўдар».

«Лёгкая млявасць і галавакружэнне, увесь час на рацэ ці возеры, таму нармальна», – выказвае меркаванне яшчэ адзін апытаны.

Больш – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў