Міністр абароны Украіны: перамога ўжо блізка


Тэрыторыя «ДНР» і «ЛНР» за чатыры тыдні скарацілася ў два з паловай разы. Украінскія войскі вызвалілі 65 гарадоў і мястэчак на ўсходзе краіны, адзначыў міністр абароны Валерый Гэлетэй у інтэрвю ВВС.

Паводле яго на Данеччыне і Луганшчыне зараз знаходзіцца каля 15 тыс. баевікоў. Але кіраўнік украінскага ваеннага ведамства на 100 % упэўнены ў перамозе, бо ў Украіны няма іншага выбару, – патлумачыў Гэлетэй.

«Цяпер Украіна як будынак, які палае. Украінскае войска пасярод яго і намагаецца патушыць гэты пажар. …Мы просім кожнага ўкраінца: узяць у рукі вядро вады і дапамагчы нам пагасіць гэты пажар», – сказаў украінскі міністр абароны.

Чытай таксама: Міністр абароны Украіны: перамога ўжо блізка

ЮВ, паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў