Тэрарысты абстралялі Харкаўскі бранятанкавы завод з агнямёта


Як паведамілі ў вайсковай пракуратуры, на месцы інцыдэнту знайшлі кантэйнер з зарадам агнямёта. На гэты час невядома, які тып агнямёта быў выкарыстаны, паведамляе УНІАН.

На месца здарэння выехалі прадстаўнікі вайсковай пракуратуры, СБУ, эксперты, міліцыя. «Папярэдняя кваліфікацыя – тэракт», – адзначылі ў пракуратуры.

3 жніўня каля 1-ай гадзіны ночы ў Харкаве на тэрыторыі бранятанкавага заводу, які спецыялізуецца на рамонце тэхнікі для Узброеных сіл Украіны і ратавальнікаў, адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў