Былы дэсантнік: Вось парваў цяльняшку і я герой - гэта расейшчына


Свята, якога цяжка не заўважыць. Нават той, хто ніколі не служыў у ВДВ, прыйшоўшы ў парк ці проста ў цэнтр гораду, адразу прыгадае, што сёння – 2 жніўня, дзень, калі людзі ў цяльняшках і блакітных берэтах шумліва адзначаюць чарговую гадавіну народзінаў паветрана-дэсантных войскаў.

{movie}Свята блакітных берэтаў |right|17765{/movie}

АНДРЭЙ АКУЛА, БЫЛЫ ДЭСАНТНІК:
«Хлапцы, якія даўно служылі, даўно падтрымліваюць гэта ўсё, яны сустракаюцца разам, нармальна, культурна адпачылі, пайшлі кудысьці схадзілі, нешта яшчэ. Нікога нічога не чапаюць».

Нярэдка гэткія святкаванні заканчваюцца лаянкаю і бойкамі. Таму шмат якія мінакі стараюцца абыходзіць месцы, дзе збіраюцца «блакітныя берэты». Ніколі не вядомае, ці не захочуць фізічна моцныя і найчасцей нецвярозыя дэсантнікі прадэманстраваць сваю сілу.

ВІКТАР САЗОНАЎ, БЫЛЫ ДЭСАНТНІК:
«Для мяне гэта такія больш усходнія паводзіны, скажам, нашых суседзяў, расейшчына такая, што нікога не бачу, толькі я. Вось парваў цяльняшку і я герой».

І, натуральна, які ж дзень дэсантнікаў абыдзецца без купання ў фантане? І хоць закон трактуе гэткія дзеі як парушэнне грамадскага парадку, міліцыя звычайна на такія паводзіны «крылатых пехацінцаў» заплюшчвае вочы. Што ж да грамадзянаў…

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
«Галоўнае, каб ніхто не траўмаваўся, а так усё нібыта нармальна».

«Ні дзецям, ні мамам, ні людзям сталага веку гэта, натуральна, не падабаецца».

«Людзі цешацца, гэта вясёла, праўда, не вельмі прыемна, што ў фантанах поўзаюць, лазяць».

Былы ж дэсантнік Віктар Сазонаў сам у фантаны ніколі не скакаў, але лічыць, што нічога заганнага ў гэткай традыцыі няма.

ВІКТАР САЗОНАЎ, БЫЛЫ ДЭСАНТНІК:
«У свой час, я памятаю, цэлае лета людзі ў фантаны лезлі. То дзеці, то дарослыя. І на гэтае свята, калі скакалі, нічога страшнага не адбывалася. Было іншае разуменне парадку».

Тым не менш, сёлета страшнае адбылося. Сёння ў Менску адзін з удзельнікаў святкаванняў утапіўся. Што праўда, не ў фантане, а ў Свіслачы. Улады ж Гомля, каб пазбегнуць трагічных выпадкаў, вырашылі на дзень ВДВ увесці сухі закон па ўсіх кірунках: тут не толькі забаранілі продаж алкаголю, але і прэвентыўна адключылі фантаны.

Алесь Яшчанка, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў