Маладога чалавека жорстка збілі за майку з «Пагоняй» (ФОТА)


Твары нападнікаў закрывалі чырвоныя хусткі. Натоўп хуліганаў з крыкамі «бандэраўцы» наляцеў на пацярпелага і пачаў збіваць яго і людзей, якія сядзелі побач, затым нападнікі ададралі майку з нацыянальнай сімволікай і выбеглі на прыпынку Селівонаўка, паведамляе «Хартыя97».



Пацярпелы Арцём Чарняк з’яўляецца актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Напад на яго быў здзейснены сёння ў электрычцы Менск — Маладзечна блізу 11.30 паміж прыпынкамі Крыніца — Селівонаўка.

Актывіст просіць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра інцыдэнт, паведаміць пра гэта ў каментарах да артыкула.

Чытай таксама: «Пагоню лепш наляпі!» (відэафакт, нецэнзурная лексіка)

ЮВ, паводле charter97.org

Стужка навінаў