Назарбаеў і Лукашэнка без Пуціна абмеркавалі, як дапамагчы Украіне


Тэлефонныя перамовы адбыліся па ініцыятыве кіраўніка Казахстану.

«Асаблівая ўвага ў ходзе размовы была ўдзелена сітуацыі ў Украіне і захадам па аказанні дапамогі ў нармалізацыі становішча ў гэтай краіне», – паведамляе прэс-службы прэзідэнта Беларусі. Іншыя падрабязнасці размовы не паведамляюцца.

31 ліпеня ў Менску адбыліся трохбаковыя перамовы па ўрэгуляванню крызісу ва ўсходняй Украіне. Перамовы прайшлі з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, амбасадара Расеі ва Украіне Міхаіла Зурабава і прадстаўнікоў АБСЕ і кіраўніцтва самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Чытай таксама: «Казаць пра нейкі ўплыў Лукашэнкі, Беларусі на гэтыя перамовы не выпадае»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў