У нядзелю ў Кіеве развітаюцца з Бялькевічам


Свой талент Валянцін Бялькевіч напоўніцу праявіў у кіеўскім «Дынама». Каманда сем разоў перамагала ў чэмпіянаце Украіны і шэсць разоў заваёўвала Кубак Украіны.

«Падчас гульні Валіка за зборную Беларусі менавіта і складвалася нацыянальная суверэнная беларуская каманда. Менавіта такія імёны, як Бялькевіч, Хацкевіч ды іншыя адкрывалі старонкі летапісу беларускага футболу», – сказаў у інтэрвю журналістам «Аб’ектыва» спартовы аглядальнік Алесь Сівы.

Грамадская паніхіда адбудзецца ў нядзелю ў Кіеве на стадыёне «Дынама» ад 9:30 да 11:30. Пахаваюць Валянціна Бялькевіча ў Кіеве.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў