ДАІ папярэджвае пра аблаву на ліхачоў


Дзяржаўтаінспекцыя размесціць мабільныя радары на самых ажыўленых трасах Меншчыны.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі, 2 жніўня датчыкі будуць размяшчацца на наступных трасах:

  • Р23 Менск — Мікашэвічы — 20-ты і 42-гі км;
  • М6 Менск — Горадня — 27-мы км;
  • М5 Менск — Гомель — 32-гі км;
  • М4 Менск — Магілёў — 26-ты км;
  • Р1 Менск — Дзяржынск — 13-ты км;
  • М2 Менск — нацыянальны аэрапорт Менск — 25-ты км.

3 жніўня датчыкі будуць устаноўленыя:

  • Р23 Менск — Мікашэвічы — 42-гі км;
  • М5 Менск — Гомель — 32-гі і 53-ці км;
  • М4 Менск — Магілёў — 55-ты і 65-ты км;
  • Р1 Менск — Дзяржынск — 13-ты км.

Акрамя таго, на асноўных магістралях краіны працуе каля 180 стацыянарных датчыкаў.

ДАІ інфармуе, што ў адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі ў КоАП з 28 ліпеня 2014 года перавышэнне хуткасці, зафіксаванае ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, цягне накладанне штрафу: пры перавышэнні ад 10 да 20 км/гадз — штраф 0,5 базавай велічыні (75 тыс. беларускіх рублёў); пры перавышэнні хуткасці ад 20 да 30 км/гадз — штраф дзве базавыя велічыні (300 тыс. рублёў); калі вадзіцель разагнаўся на 30—40 км/гадз вышэй, чым дазволена, — штраф чатыры базавыя велічыні (600 тыс. рублёў); у выпадку перавышэння больш чым на 40 км/гадз — штраф памерам 900 тыс. рублёў (6 базавых велічынь).

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў