Дзе адпачываюць еўрапейцы


Пакуль беларусы разважаюць, якой Іспаніяй ці Балгарыяй замяніць ім сёлета Крым, жыхары Заходняй Еўропы з асалодаю коцяцца не толькі ў свае ландоны і парыжы, але, аказваецца, зусім не супраць наведаць і Еўропу Усходнюю. У тым ліку і Беларусь.

{movie}Дзе адпачываюць еўрапейцы|right|17745{/movie}

І ўсё ж асноўная тэндэнцыя апошняга дзесяцігоддзя – усё больш і больш заходнееўрапейцаў у выбары месца адпачынку аддаюць перавагу сваёй радзіме. У асноўным з прычыны таго, што працягваюць адчуваць наступствы сусветнага эканамічнага крызісу.

ЯН АНАРТ, ТУРЫСТЫЧНАЕ АГЕНЦТВА «JEKA», БРУСЕЛЬ:
“Вядома, уплыў ёсць. Мы бачым у нашых замовах, што некаторыя турысты і групы адкладаюць свае падарожжы. Асабліва, калі гэта групы з рэгіёну, ахопленага крызісам. Фабрыкі закрытыя, і людзі вырашаюць не ехаць у замежжа сёлета, а адкласці ваяж на наступны год ці пазней”.

Чэмпіёны ў адсоўванні свайго адпачынку, згодна з газетаю “ҐАрдыян”, брытанцы. Сёлета 40 адсоткаў зіх заявілі, што “наагул нікуды не паедуць адпачываць, а застанУцца на працы”. Аналагічная сітуацыя і на іншым баку Ла-Маншу, у Францыі. 79 % французаў застанУцца ў краіне, але паедуць “на мора, у горы ці за горад”. Жыхары і госці Бруселю аддаюць перавагу Еўропе.

ЖЫХАРЫ І ГОСЦІ БРУСЕЛЮ:
“Люблю адпачываць у Францыі. Або скокнуць у Мадрыд, ці Лондан ці яшчэ кудысь”.
“Я – са Злучаных Штатаў. Звычайна ў адпачынак еду ў Іспанію, бо там нашмат танней, чым у іншых еўрапейскіх краінах. З прычыны крызісу”.
“На вакацыі застаюся ў Бельгіі. Бо тут столькі цікавага, мы маем багатую гісторыю”.
“Звычайна еду на поўдзень Францыі, бо ў мяне там маленькая хатка ё”.

Маленькая хатка на ўзбярэжжы, аказваецца, ёсць і ў шмат якіх немцаў. Відаць, таму пераважна прадстаўнікі гэтай нацыі цешаць тураператараў ростам замоваў вандровак. Едуць пераважна ў Іспанію, Партугалію ды Італію. Бо там – мора і танна. Стала з’яўляцца на іхным компасе, а таксама ў бельгійцаў, галандцаў і жыхароў Скандынавіі – і Усходняя Еўропа.

ЯН АНАРТ, ТУРЫСТЫЧНАЕ АГЕНЦТВА «JEKA», БРУСЕЛЬ:
“Усё больш людзей хоча наведаць Усходнюю Еўропу, бо ў краінах-суседках яны шмат ужо бачылі, бывалі там. Цяпер жа ім свярбіць даследаваць краіны, якія далёка. З тым, каб пазнаць нешта новае. І там яны пакінуць менш грошай”.

Сёння ў спісе самых папулярных усходнеўрапейскіх краінаў – Чэхія, Вугоршчына і Славенія, а ў летні сезон – Харватыя. Беларусь – хоць не ў топах, але краіну зуброў, Віскулёў і Купалля хацелі б таксама наведаць шмат хто з еўрапейцаў.

Замінае ім гэта зрабіць пераважна – візавы рэжым. І часта не вельмі добрая палітычная рэпутацыя Сінявокай. А за рэпутацыю, як і за кожнага турыста, трэба змагацца. Бо кожны замежнік – гэта маленькі інвестар, які можа прыехаць ды інвеставаць у нашую эканоміку.

Алесь Сіліч, “Белсат”, Брусель

Стужка навінаў