Навукоўцы знайшлі галактыку-лінзу


NASA, дзякуючы арбітальнаму тэлескопу “Hubble”, выкрыла вельмі незвычайную галактыку, якая валодае гэтак званым эфектам “гравітацыйнай лінзы”! Яна месціцца за дзевяць з паловаю мільярдаў светлавых гадоў ад Зямлі ды на гэты момант – самы далёкі аб’ект, вядомы чалавецтву.

{movie}Навукоўцы знайшлі галактыку-лінзу (праграма „Dэвайс”) |right|17744{/movie}

Свае незвычайныя ўласцівасці галактыка атрымала дзякуючы велізарнай масе, праз якую святло, што зыходзіць ад змешчаных паблізу зорак, скажаецца і павялічваецца. Гэткая з’ява вельмі рэдкая, і адмысловы пошук падобных эфектаў амаль немагчымы цяпер. З дапамогаю адкрыцця астраномы спадзяюцца зразумець, як відазмяняліся галактыкі з цягам часу.

Глядзіце яшчэ ў праграме „Dэвайс”:

  • вадкасць на Месцыя
  • пазадарожнік-аўтамат
  • мультымедыйнае лабавое шкло ў аўтах
  • новая ABS для матацыклаў
  • гаджэт “goTenna”, што дапаможа стварыць уласную мабільную сетку
  • робаты, што граюць Цоя

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў