«HOME MADE» «Босага сонца» (+ відэа з выступу)


“Босае сонца” на двух экранах і ўжывую. У сталічным клубе “Графіці” музыкі прэзентавалі відэа на песню “У маёй галаве”. Здымкі прайшлі ў мінулую нядзелю ля менскай Ратушы. Далучыцца да здымак маглі ўсе ахвотныя.

{movie}”Босае сонца” ў клубе “Графіці”|right|17742{/movie}
Запісваць відэа дапамагалі танцоры са школы “Арэлі”. Прэзентацыю музыкі спалучылі з традыцыйным летнім канцэртам. Увосень “Босае сонца” абяцае прэзентаваць некалькі новых песень, а налета ёсць планы запісу 3 альбому.
{movie}Бабруйскі эксклюзіў (Навіны культуры)|right|17743{/movie}

Іншыя тэмы ў аглядзе культуры: Дабрачынны канцэрт у падтрымку мастака Рыгора Кійко, прэзентацыя даведніку “Шляхам паўстання 1863-га” ды завяршэнне міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-Жыжаль».

АН, Навіны культуры

Глядзі таксама
Каментары