Лукашэнка, багацце якога ацэньваюць на $ 8–12 млрд, усцяж гуляе ў барацьбу з карупцыяй


Пачынаючы з самай першай сваёй выбарчай кампаніі Аляксандр Лукашэнка абяцае разграміць карупцыю. Мінула 20 гадоў, і дагэтуль – узброены пагрозамі крымінальнага пераследу – б’е чыноўніцтва.

{movie}Лукашэнка, сям’я якога мае $ 8–12 млрд, усцяж гуляе ў барацьбу з карупцыяй |right|17727{/movie}

На нарадзе ў справе мадэрнізацыі заканадаўства ў барацьбе з карупцыяй Лукашэнка прапанаваў увесці большы кантроль за прыбыткамі ды маёмасцю службовых асобаў, а таксама іхных сваякоў, каб кожны мог ведаць, адкуль грошы ў гэтых асобаў. Кіраўнік Беларусі паабяцаў: маёмасць службовай асобы, кошт якой відавочна перавышае прыбыткі, атрыманыя з законных крыніцаў, будзе канфіскоўвацца.

Паводле паправак у законе, будуць пазбаўленыя пенсіі дзяржаўныя службоўцы, а таксама вайскоўцы, якія ўчынілі цяжкія і асабліва цяжкія карупцыйныя ды іншыя злачынствы. Больш за тое, звольненых нават за невыкананне дысцыпліны кіраўнікоў прапаноўваецца як мінімум 5 гадоў не прымаць на іншыя пасады. Тым часам толькі ў Менску з пачатку гэтага года заведзеныя 85 крымінальных справаў, звязаных з карупцыяй і злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі.

Багацце сям’і Лукашэнкі ацэньваюць на $ 8–12 млрд. Кіраўнік Беларусі без сораму набыў сябе прыватны авіялайнер класу «люкс» і носіць гадзіннік за $ 17 тыс., які наўрад ці можна купіць за афіцыйны заробак прэзідэнта.

Алег Ражкоў, belsat.eu

Стужка навінаў