Расейскі «сам сабе рэжысёр» фатаграфуецца на фоне забітых дэсантнікаў (Асцярожна! Жорсткае відэа і фота)


На профілі «Ўкантакце» жыхар Санкт-Пецярбургу Дзмітрый Грыцук апублікаваў свае фотаздымкі з сябрамі на фоне забітых украінскіх жаўнераў. Там жа апублікаванае відэа з месца гібелі экіпажу БМП.


{movie}Расейскі тэрарыст фатаграфуецца на фоне забітых дэсантнікаў |right|17726{/movie}

«Вось, гэта украінцы, якія тут загінулі ні за што», – так аўтар відэа каментуе тое, што здымае: некалькі абгарэлых трупаў вайскоўцаў і згарэлая машына дэсантнікаў. Таксама ён сцвярджае, што загінулыя – жаўнеры з украінскага батальёну «Дняпро», бо «аднаго з іх нашыя злавілі».

Напрыканцы відэа расейскі тэрарыст паварочвае тэлефон з відэакамерай у свой бок і гаворыць: «такі вось сам сабе рэжысёр».


Беларускі актывіст Андрэй Кім, які заўважыў старонку расейскага найміта, гаворыць, што Грыцук – жаўнер-кантрактнік у расейскім войску. «Так мне сказалі ягоныя сваякі», – паведаміў Кім «Белсату».

Старонка Андрэя Грыцука цяпер выдаленая з сацыяльных сетак.

Незарэтушаваны арыгінал відэа, неўзабаве пасля публікацыі, быў выдалены адміністратарамі YouTuba.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары