«Хопіць карміць Маскву»: жыхары Новасібірску рыхтуюць марш за аўтаномію Сібіры


Марш за федэралізацыю Сібіры рыхтуюць жыхары Новасібірску, піша выданне «Биржевой лидер».

Кампанію за федэралізацыі пачалі актывісты «Нацыянал-бальшавіцкай платформы» ў сацыяльных сетках. Актывісты патрабуюць ад Масквы «спыніць рабаваць рэгіянальны бюджэт, а Новасібірск зрабіць сталіцаю РФ».

На думку арганізатараў маршу, прадастаўленне рэгіёну статусу рэспублікі дазволіць дамагчыся льгот жыхарам Сібіры за «суровыя кліматычныя ўмовы» ды справядліва размяркоўваць даходы паміж мясцовым і федэральным бюджэтамі. Правядзенне акцыі плануюць 17 жніўня пад лозунгам «Хопіць карміць Маскву!». Мяркуецца, што ў акцыі возьмуць удзел каля 500 чалавек.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў