«Жуй яблыкі на злосць Пуціну»: акцыя палякаў супраць расейскага эмбарга


Польскія інтэрнаўты імгненна адрэагавалі на пагрозу Крамля забараніць у Расею экспарт айчыннай садавіны і гародніны.

Акцыя ў сацыяльных сетках пад хэштэгам – #jedzjabłka «Еш яблыкі і пі сідр на злосць Пуціну» стала сапраўдным гітом. Заклікі дапамагчы польскім фермерам падтрымалі шматлікія палітыкі, журналісты і грамадскія дзеячы.

Некаторыя ў межах «яблычнай акцыі» публікуюць не толькі фатаграфіі, аднак дзеляцца рэцэптамі страў на іх аснове. Ініцыятыва перакінулася з Twittter на «Facebook».

Польшча з’яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам яблык у Еўропе: штогод краіна вырабляе 2,8 млн тонаў яблыкаў, з якіх 1,2 млн тонаў ідзе на экспарт, а на расейскі рынак – каля 600 тыс. тонаў.

Забарона закране не толькі яблыкі. Ад 1 жніўня Масква ўвядзе абмежаванне на ўвоз польскіх грушаў, сліваў, чарэшні, абрыкосаў, персікаў, нектарынаў, айвы, усіх відаў капусты ды кабачкоў.

Афіцыйнай прычынай эмбарга Крэмль называе «парушэнне польскім бокам патрабаванняў да сертыфікацыі, а таксама выяўленне ў прадукцыі пестыцыдаў, нітратаў і шкоднікаў». Аднак палякі не сумняюцца, што расейскі ўрад такім чынам адказвае Варшаве на падтрымку Украіны, паведамляе газета Wiadomosci.

Чытайце таксама: У Польшчы не будзе года Расеі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары