Ганчар з Расеі пра палескае мястэчка: Тут такія людзі добрыя – кожны ідзе і вітаецца


Заўтра ў мястэчку Гарадная на Берасцейшчыне завершыцца дзесяцідзённы пленэр ганчароў. Некалі ў XIX-м стагоддзі тут працавалі больш за 300 майстроў, якія славіліся сваймі вырабамі на ўсё Палессе. Каб захаваць традыцыі, з 2008 года раз на два гады тут ладзяць міжнародны пленэр — гэты ўжо чацвёрты.

{movie}Ганчар з Расеі пра палескае мястэчка: Тут такія людзі добрыя – кожны ідзе і вітаецца |right|17713{/movie}

«У Гарадной такія людзі добрыя, — распавёў майстар з Калужскай вобласці ў Расеі Аляксандр Забойскі. — Кожны — ці малы, ці стары — ідзе і вітаецца: «Добрага здароўечка!», «Добры дзень!». На ровары едзе бабуля: «Добры дзень!» Хлопчык ідзе маленькі ідзе: «Будзьце здаровыя!». Так прыемна, проста хаджу, лётаю… З такай атмасферы не хочацца з’язджаць».

Сёлета ў Гарадную прыехалі майстры керамікі з Беларусі, Украіны. Грузіі, Літвы, Польшчы і Расеі. Гарадная – унікальнае мястэчка: нягледзячы на статус вёскі мае ўласны герб, які атрымала ў XVI стагоддзі разам з Магдэбургскім правам. Ад моманту заснавання Гарадная вядомая сваймі ганчарнымі вырабамі.

Іншыя тэмы: На «Acoustic summer fest» адыгралі тры гурты. «Наві», «Хурма» і «Бачу ўпершыню»; Здымкі відэа-кліпу гурта «Босае сонца»; Гомельскі абласны драматычны тэатр закрывае тэатральны сезон п’есаю «Забі мяне, галубчык».

АН, Навіны культуры, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары