Нямцоў параўнаў Пуціна з загнаным пацуком


Расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў лічыць, што санкцыі ЗША і ЕЗ у дачыненні да Расеі не спыняць агрэсіўную палітыку Уладзіміра Пуціна.

«Пуцін цяпер, як загнаны ў кут пацук, будзе кідацца на ўсіх: на ўкраінцаў, помсцячы ім за еўрапейскі выбар і за рэвалюцыю, на Захад, які не ўдалося купіць да канца, бо шрэдарамі (Гергард Шрэдэр – канцлер Нямеччыны з 1998 па 2005 год, які шмат у чым падтрымліваў Расею, і якога пасля адстаўкі абвінавачвалі ў карупцыйных повязях з Крамлём – belsat.eu) аказаліся не ўсе, на расейцаў, якія нягледзячы на прапаганду і рэпрэсіі не ўсе яго падтрымліваюць, а шмат хто супраціўляецца», – напісаў палітык на сваёй старонцы ў «Facebook’у».

Нямцоў упэўнены, што «спыніць Пуціна можа толькі расейскі народ, калі зразумее, што вар’ят загнаў Расею ў тупік і галечу, хоць здарыцца гэта не адразу».



Краіны ЕЗ ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі, якія абмяжуюць доступ дзяржаўных фінансавых устаноў з Расеі на фінансавыя рынкі Еўразвязу, накладуць эмбарга на гандаль зброяй, ўсталююць забарона на экспарт у РФ тавараў падвойнага прызначэння, а таксама абмяжуюць доступ Расеі да высокатэхналагічных тавараў, перадусім у нафтаздабыўчым сектары. Згодна з брусельскім выданнем “EU-Оbserver”, у выніку ўвядзення санкцыяў да канца 2015 года Расея панясе страты амаль на € 100 млрд.

МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў