Экстрэмальны турызм: у зоне АТА пачалі праводзіць экскурсіі


За дзве гадзіны па вызваленых гарадах Данбасу прыйдзецца выкласці да 8000 грыўняў.

На Данбасе набірае папулярнасць новы экстрэмальны турызм – экскурсіі ў зону антытэрарыстычнай аперацыі, паведамляе vkulake.com.

Двухгадзінная паездка ў вызваленыя гарады на ўсходзе краіны, дзе яшчэ нядаўна вяліся баі, будзе каштаваць ад 1000 грыўняў. Даражэй (да 8 тысяч грыўняў) прыйдзецца заплаціць за экскурсію ў раён, дзе ўкраінская армія яшчэ ваюе з баевікамі.

Паводле інфармацыі арганізатараў, экскурсіі ўжо магчымыя ў Славянску, Краматорску, Лісічанску, Чырвоным Лімане, Рубежным, Севераданецку, Салядары, Карлаўцы і ў Папасным. Спіс гарадоў аднаўляецца.

Удзельнікам можна рабіць фота і відэа, а таксама ім выдаюць поўны камплект ахоўнага абмундзіравання. Усе знойдзеныя аскепкі ад снарадаў, патроны ды гільзы турысты могуць забраць сабе на памяць. Сярод ахвочых прыехаць у зону рызыкі шмат замежнікаў, адназачае выданне.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары