Новы абстрэл Сектара Газа: 43 ахвяры


Больш 40 палестынцаў загінулі ў выніку абстрэлу сектара Газа з боку Ізраіля сёння раніцай. 20 чалавек сталі ахвярамі выбуху снарада ў школе ААН, размешчанай у лагеры для бежанцаў Джабалійя. Па папярэдніх дадзеных, там знаходзяцца больш за 3 тысячы чалавек, якія схаваліся ад ваеннай аперацыі. Школа ўжо раней трапляла пад абстрэл. На мінулым тыдні там загінулі 17 чалавек, сярод іх былі і супрацоўнікі ААН. Снарады былі выпушчаныя з ізраільскіх танкаў без папярэдняга папярэджання.

Блізкаўсходняе агенцтва ААН па аказанні дапамогі палестынскім уцекачам прызнала, што ўжо ў трэцяй школе ў сектары Газа знойдзены тайнік з ракетамі. Ізраіль абвінаваціў баевікоў Хамасу ў свядомым намеры паставіць пад пагрозу жыццё людзей.

Паводле Interfax.ru, амбасадар Ізраіля ў Расеі Дорыт Голендэр заявіў, што Тэль-Авіў не нясе адказнасці за абстрэл школы ААН. Па словах дыпламата, стральба вялася па навучальнай установе, калі яно было пустым.

Тым часам, сектар Газа застаўся без святла – там знішчана адзіная электрастанцыя.

У выніку ізраільскай аперацыі «Непарушная скала» супраць баевікоў ХАМАС, якая пачалася 8 ліпеня, загінулі каля 1300 палестынцаў, Ізраіль згубіў каля 56 чалавек, у асноўным гэта ізраільскія вайскоўцы.

ДР, belsat.eu паводле Reuters

Стужка навінаў