Лукашэнка пасадзейнічае міру на Данбасе


У Менску 31 ліпеня пройдуць трохбаковыя перамовы для ўрэгулявання крызісу ў Данецкай вобласці.

Менск стане перамоўнай пляцоўкаю ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. З адпаведнай просьбай да прэзідэнта Беларусі звярнуўся Пятро Парашэнка.

Перамовы пройдуць з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, амбасадара Расеі ва Украіне Міхаіла Зурабава і прадстаўнікоў АБСЕ.

На абмеркаванне кантактнай групы прапануецца вынесці два пытанні – вызваленне ўсіх закладнікаў, якія застаюцца ў баевікоў, і забеспячэнне допуску міжнародных экспертаў на месца падзення збітага «Боінга», цытуе словы Парашэнкі zn.ua.

ДР, belsat.eu паводле zn.ua

Стужка навінаў