Лукашэнка загаварыў пра павелічэнне заробкаў чыноўнікам


«Гэта для мяне галоўнае – кадры», – заўважыў кіраўнік Беларусі.



Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сельгаспрадпрыемствы ў Менскім раёне, у чарговы раз заявіў аб неабходнасці змяніць кіроўныя кадры ў краіне. «Я не хаваю і некалькі разоў казаў, што настаў час сур’ёзнай ратацыі кадраў. У нас не павінна быць застою», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па словах прэзідэнта, калі ён «прыязджае на поле», для яго «не галоўнае ўбачыць, як яго прыбіраюць, галоўнае, як працуюць кадры і кіраўнік».

Падборам асобаў, якія ў будучыні змогуць заняць кіроўныя пасады, на думку Аляксандра Лукашэнкі, мусяць займацца ў Адміністрацыі прэзідэнта. У прыватнасці, падбіраць кадры лідар дзяржавы даручыў свайму памочніку, які курыруе Менскую вобласць, – Мікалаю Корбуту.



Калі колькасць чыноўнікаў скароціцца, а кіроўныя кадры аптымізуюцца, стане магчымым падняць заробкі чыноўнікам, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Сярэднія заробкі (у тысячах рублёў) у Беларусі за чэрвень 2014 года паводле Белстату:zp_iyun_2014

МЯ, belsat.eu, паводле telegraf.by

Стужка навінаў