На камп’ютары цяпер можна пісаць почыркам Уга Чавэса


У Венесуэле да 60-годдзя памерлага лідара стварылі кампютарны шрыфт на аснове ягонага почырку.

Шрыфт пад назваю Chavez Pro ўжо можна загрузіць на кампютары, паведамляе шэраг медыяў Венесуэлы. Прыклады почырку ўзялі з лістоў Чавэса, якія ён пісаў за кратамі ў 1992 годзе, куды трапіў за няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту.

Почырк былога прэзідэнта ведаюць шмат якія венесуэльцы: падчас выступаў па тэлебачанні ён любіў маляваць графікі і табліцы, каб патлумачыць суайчыннікам, чаму ён прыняў такое, а не іншае рашэнне.

Учора Венесуэла святкавала 60-годдзе з дня народзінаў лідара, які памёр на рак 5 сакавіка 2013 года. Ён кіраваў краінаю з 1999 года.

АК, паводле interfax.by, lenta.ru

Глядзі таксама
Каментары